Поговорим о детях. Причём начистоту - Вадим Литвин
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Аднак гэтых захадаў было замала, каб радыкальна паправіць абараназдольнасць краіны. Ды нават і яны на справе амаль не выконваліся. Як у прыкладзе са Смаленскам. Пасля Берасцейскага сойму 1653 г. прайшло 6 месяцаў, перш чым смаленскім ваяводам кароль прызначыў пісара літоўскага Піліпа Абуховіча — чалавека надзвычай ахвярнага, вядомага ва ўсёй Рэчы Паспалітай сваімі заслугамі перад Айчынай. Але падкаморы амсціслаўскі Пётра Вяжэвіч, які быў падваяводам смаленскім і рыхтаваў пасаду ваяводы сабе, стаў рабіць усё магчымае, каб Абуховіча ў Смаленску не было: распускаў плёткі пра яго ў сенаце, намаўляў і бунтаваў смаленскую шляхту, пісаў лісты з пагрозамі. Толькі 21 снежня 1653 г. Піліп Абуховіч выехаў у Смаленск, дзе яго сустрэў арлянскі стараста палкоўнік Вільгельм Корф, які на загад палявога гетмана Януша Радзівіла збіраў там свой полк. Да з'яўлення Абуховіча ў горадзе так нічога і не паправілі. «Ані муры не падрыхтаваныя, ані пяхоце не заплачана, ані правіянту ў замку няма», — запісаў новы ваявода ў сваім дыярушы.
Колькі ні турбаваў Абуховіч уладаў, смаленскія ўмацаванні доўга яшчэ мелі сумны выгляд. З 34 вежаў толькі 10 былі ў нармальным стане. Патрабавалі рамонту муры і валы. Вось што адзначалася ў складзеным тады інвентары Смаленска: «Гэтая памежная цвердзя на працягу амаль 20 гадоў заставалася без усялякага догляду; абодва валы былі цалкам зрытыя; мур у многіх месцах да зямлі меў расколіны такія вялікія, што праз некаторыя мог свабодна прайсці чалавек. Два кавалкі сцяны забітыя глінай, залеплены граззю і зверху паваплены». Замак выглядаў так, быццам і праз вякі не чакаў непрыяцельскага штурму…
Між тым на Ўкраіне ўжо адбылася Пераяслаўская Рада. У прысутнасці вялікага маскоўскага пасольства 8 студзеня 1654 г. сход прадстаўнікоў Запарожскага войска і насельніцтва Ўкраіны прыняў афіцыйную пастанову пра далучэнне іхнага краю да Маскоўскае дзяржавы. Гетман Хмяльніцкі ў прамове падкрэсліў, што далучэнне да Масквы зробіць магчымай перамогу над палякамі. Цяпер вайна была непазбежная. А ў Вялікім Княстве яшчэ нават вялікага гетмана не прызначылі…
Пытанне аб гетманскай булаве ўрэшце вынеслі на Варшаўскі сойм, што засядаў з 11 лютага да 28 сакавіка 1654 г. Сімпатыі большасці былі на баку Януша Радзівіла, які з 1646 г. быў гетман палявы і паказаў сябе таленавітым правадыром войска. З тактычнага боку ён бліскуча правёў бітву з казакамі пад Лоевам у 1649 г., здолеў выйграць у іншых сечах і ў жніўні 1651 г. пераможна ўвайшоў у Кіеў. Зусім не беспадстаўна адзначаў тады ў адным са сваіх лістоў ленчыцкі ваявода Ян Ляшчынскі, што за Радзівіла «ў вядзенні вайны і дасягненні міру ніхто не можа быць здольнейшы», і дадаваў: «хацеў бы пасля Батога, каб гетманіў ён сам». Але найпапулярнейшы ва ўсёй краіне князь быў у каралеўскай няласцы. І не дзіва. Яшчэ задоўга да вайны Януш Радзівіл паказаў сябе зацятым сепаратыстам. Гэта ён калісьці ў Вільні ў прысутнасці караля абразіў каронных сенатараў, выгукнуўшы: «Прыйдзе час, калі палякі да дзвярэй не патрапяць, — праз вокны іх выкідваць будзем!» А чаго вартае было буянства князя! Прыкладам, бойка, учыненая ягонымі людзьмі ў 1652 г. у Варшаве, зрыў сойму праз «liberum veto». Вось таму кароль і вялікі князь Ян Казімір ні за што не хацеў аддаваць яму булавы вялікага гетмана. Калі Радзівіл прыехаў у Варшаву, сойм неўзабаве наагул спыніў працу, так і не прыняўшы патрэбнае ўхвалы. Палявы гетман абураўся, злаваў, пісаў, што сойм сарвалі «на зло Вялікаму Княству Літоўскаму…»
І ўсё ж Януш Радзівіл як мог сам рыхтаваўся да вайны. Хацеў апярэдзіць Маскву і яшчэ 16 лютага выдаў універсал аб зборы войска (і найманага, і рушання), у якім гаварыў: «Паколькі да мяне даходзяць пэўныя звесткі аб набліжэнні магутных маскоўскіх войскаў да межаў дзяржаваў Рэчы Паспалітае, задумаўшы як найхутчэй збіць той непрыяцельскі імпэт, нагадваю… і з улады сваёй сурова загадваю, каб вашыя міласці харугваў і камандаў сваіх трымаліся і ад іх ні на крок ад'язджаць не мерыліся… бо я на сойме… дзень другі толькі затрымаюся і… удзень і ўночы пабягу да Воршы». Казакам на Ўкраіну ён напісаў, каб тыя «ярма царскага, горшага ад няволі паганскай, на сябе не бралі», а лепей далучыліся б да яго. Аднак Хмяльніцкі адаслаў гэты зварот у Маскву. А шляхта не спяшалася да гетманскага абозу. Баялася пакідаць межы сваіх паветаў. На наваградскім сойміку так і было сказана, што шляхцічы «на каня сядаць і бараніць Айчыну» гатовы, ды «не паспалітым рушаннем, але толькі для абароны саміх сябе».
Чарговы сойм Рэчы Паспалітай, які прыме ўхвалу аб 18-тысячным войску для Вялікага Княства Літоўскага і вырашыць нарэшце гетманскае пытанне, збярэцца ў Варшаве толькі 9 чэрвеня. Тады, калі маскоўскае войска будзе ўжо імкліва наступаць на Беларусь.
Соглашусь, что Литва не обладала таким военно-экономическим потенциалом, чтобы выставить сопоставимую по численности армию. Но тем не менее она могла сделать многое, чтобы уменьшить превосходство врага. Но — этого сделано не было.
Вы, читатель, помните, что немного раньше я наехал на элиту Франции, попросту обозвав её представителей социальными паразитами.
Да, я понимаю, что этим самым возмутил очень многих людей. Но — надо же понимать, в каком мире мы живём. В мире, где основные решения принимает элита. Именно элита общества большей частью определяет, как дальше будет жить страна, как дальше будет развиваться общество.
Под элитой в данном случае я понимаю тех, кто принимает решения за других людей. Правитель страны, например. Высшие сановники. Обычные дворяне, которым принадлежат крестьяне. Богатые торговцы, в чьём подчинении опять же множество людей. Высокопоставленные чиновники. Церковные иерархи, чьи слова и решения опять же имеют большое значение для множества людей. Ну и так далее.
Конечно, валить всё на элиту